BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паказ фільма «Сізіф з Мінска» у арт-вёсцы Мохнатэ 

У суботу, 22 лістапада, у арт-вёсцы Мохнатэ пад Гайнаўкай адбудзецца паказ дакументальнага фільма «Сізіф з Мінска». Пачатак 16.00.

Фільм даследуе даўняе творчае супрацоўніцтва і сяброўства паміж польскай мастачкай Малгажатай Дзмітрук і беларускім гравёрам Дзмітрыем Малоткавым.

З 1961 па 2020 год Дзмітрый Васільевіч кіраваў студыяй гравёра ў Мастацкім камбінаце ў Менску, Беларусь.

Ён супрацоўнічаў з многімі мастакамі, навучаючы іх тэхнікам літаграфіі, дрэварыту, лінагравюры, афорту і акватынты.

Пасля паказу адбудзецца размова з рэжысёрам Вальдэмарам Яндам і мастачкай Малгажатай Дзмітрук, а таксама выстава літаграфій мастака.

Гэта будзе другі паказ фільма пасля прэм’еры – цёплая сустрэча, якая злучае людзей, гісторыі і культуры па абодва бакі мяжы.

Уваход, выглядае, вольны.

Арганізатары