BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паказ «Слова з-за кратаў» у Варшаве

У Дзень палітвязня Вольныя Купалаўцы зладзяць дабрачынны паказ тэатральнага праекта «Слова з-за кратаў» у Музеі Вольнай Беларусі. Усе сродкі ад продажу квіткоў будуць перададзеныя ініцыятыве «Палітвязынка» для дапамогі дзецям і сем’ям палітвязняў.

Дата: 21 траўня. Час: 19.00. Месца: Музеі Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава.

«Слова з-за кратаў» складаецца з вершаў, прозы і фрагментаў лістоў, напісаных беларускімі палітвязнямі, што ўтрымліваюцца ў вельмі цяжкіх умовах у турмах Беларусі. Мастацкае аздабленне спектакля зрабіла Аляксандра Канафальская, рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў.

Дата дабрачыннага паказу абраная невыпадкова. 21 траўня было абвешчана праваабарончым цэнтрам «Вясна»  Днём палітвязня Беларусі. У гэты дзень у 2021 годзе ў шклоўскай калоніі трагічна абарвалася жыццё Вітольда Ашурка – чалавека, які валодаў нязломнай воляй і верыў у беларускую нацыю. Знаходзячыся ў калоніі, ён пісаў шчымлівыя лісты да сваёй маці, некаторыя з якіх увайшлі ў праект «Слова з-за кратаў». 

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Арганізатары