BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паказ выставы „Салідарнасць 2.0“ падоўжылі ў Варшаве

Выстава, якая павінна была закрыцца і не закрылася. Гэта выстава плакатаў на тэму салідарнасці з Украінай і падтрымкі дэмакратычнай часткі Беларусі ў Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве. Прынята рашэнне працягнуць выставу на тыдзень ці болей, гаворыць арганізатар выставы, мастак Зміцер Гушча:

Я жыву ў Даніі шмат гадоў, але сэрцам і душою я беларус, я нарадзіўся ў Беларусі. І мне выпала такая місія – быць адным з 38 мастакоў на гэтай выставе. Працы на тэматыку салідарнасці з Украінай, падтрымкі вольнай Беларусі.

Пракаментаваў і Сяргей Бульба:

— Мы паглядзелі, што выстава карыстаецца попытам, людзі заўсёды прыходзіць.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Выстава сапраўды вартая працягу, таму што плакаты зроблены таленавіта і вельмі цікава.

Падрабязней пра выставу тут: https://racyja.com/by/kultura/salidarnasc-2-0-vystava-plakatau-u-varsave/

Беларускае Радыё Рацыя