BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паліна Дабравольская: Хацелася б у 2025 годзе рэалізаваць свае праекты

З’яўленне на вокладцы польскага Vogue, выпуск новага альбома, вандроўкі, прэзентацыя кліпа. І гэта далёка не ўсе падзеі, якімі было багатае творчае жыццё беларускай тэатральнай актрысы, рэжысёркі, спявачкі Паліны Дабравольскай у 2024 годзе.

Фота: facebook Паліны Дабравольскай

Гэта чарговы год, які яна правяла ў эміграцыі, – распавяла сама творца:

-Зараз я збольшага зноў паглыбляюся напэўна ў музыку і нават у візуальнае адлюстраванне маёй музыкі. Вось нядаўна выйшаў кліп на песню Bodi. Раю паглядзець на Ютубе. Мы гэты кліп рабілі даволі доўга, даволі складана. І я вельмі радая, што ён выйшаў. І хочацца, каб больш людзей яго пабачылі.

Паліна Дабравольская дадала, што ўсе новыя творчыя прадукты ці афішы бліжэйшых мерапрыемстваў можна знайсці, напрыклад, на яе прыватнай старонцы ў сацыяльнай сетцы фэйсбук.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя