BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Палітычнае візуальнае мастацтва цяпер не вельмі запатрабаванае

Палітычнае візуальнае мастацтва цяпер не вельмі запатрабаванае. Пра гэта распавяла беларуская куратарка выстаў у Польшчы Эльвіра Каралёва.

Па меркаванні спецыялісткі, людзі стаміліся ад цяжкіх тэм, таму набываюць больш лёгкія творы. Дзеячка дадае:

– Мастацтва палітычнае, на жаль, не вельмі прадаецца. Чалавек любой нацыянальнасці значна больш ахвотна купіць якое-небудзь адлюстраванне пейзажу, птушкі, мора, чым вось штосьці такое складанае. Тое ж самае можна сказаць і пра ўкраінскае мастацтва. Тут Беларусь і Украіна прыкладна ў адным становішчы. Украінскія мастакі, канешне, вельмі шмат рэфлексуюць на тэму вайны. Але такія працы рэдка каму-небудзь прадасі.

25 траўня Эльвіра Каралёва прыме ўдзел у вялікім фэсце «Я радуюсь мне!», дзе правядзе майстар-клас па маляванні. Падзея пройдзе ў цэнтры Варшавы ў Skwer Dialogu каля Парку Тадэвуша Мазавецкага.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя