BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памёр беларускі рэжысёр Андрэй Бардухаеў-Арол

У ноч на 5 ліпеня на 50-м годзе жыцьця ад наступстваў анкалагічнага захворвання памёр Андрэй Бардухаеў-Арол, паведамляе «Флагшток».

Гэта адбылося ў Польшчы, дзе гамяльчанін жыў апошнія гады. У Андрэя засталіся жонка і чацвёра дзяцей. Пра тое, што ў яго цяжкая хвароба, стала вядома ў снежні 2024 года.

У 2020 годзе Андрэй і ягоная сям’я падтрымалі пратэсты ў Беларусі. Пасля гэтага гомельскія ўлады звольнілі мужа і жонку з Беліцкага дому культуры і пазбавілі пляцоўкі. У 2021 годзе, праз пагрозу крымінальнага пераследу, ім давялося пакінуць краіну. 

Пасля пераезду ў Варшаву яны працягнулі тэатральную дзейнасць і аднавілі праект «Атмасферныя спектаклі для невідушчых» ужо ў польскіх умовах. 

Апошняй роляй Андрэя быў Пісьменнік у спектаклі «Ордэн Белай Мышы» паводле твору Уладзімера Арлова. Актор выконваў яе ўжо з цяжкай стадыяй анкалогіі, расказаў ягоны калега Ігар Сігоў, які выходзіў на сцэну ў ролі Караля.

БАЖ публікуе просьбу пра дапамогу сямʼі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: «Флагшток»