18 кастрычніка памёр беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар Генадзь Цыхун. Яму было 87 гадоў.

Генадзь Цыхун нарадзіўся 30 кастрычніка 1936 годзе ў вёсцы Кунцаўшчына пад Гародняй, быў сынам паэта Апанаса Цыхуна.
У 1958 годзе скончыў аддзяленне славянскай філалогіі Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Філолаг. Выкладчык балгарскай мовы і літаратуры». Вучыўся ў аспірантуры на кафедры славянскай філалогіі Ленінградскага ўніверсітэта (1959-1961).
У 1991—1993 гг. быў старшынём Камісіі па ўдасканаленні правапісу Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, у якую ўваходзілі Вінцук Вячорка і Зміцер Санько. У 1993—1994 працаваў у складзе Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай мовы.
Беларускае Радыё Рацыя






