У Гародні на 67-годзе жыцця памерла таленавітая паэтка Ала Нікіпорчык.

Родам паэтка была з вёскі Копці Дзятлаўскага раёна. Пасля заканчэння філфака БДУ Ала Нікіпорчык працавала настаўніцай на Дзятлаўшчыне і Мастоўшчыне, у музеі Максіма Багдановіча ў Гародні, у Гарадзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага. Паэтка з’яўлялася сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Ала Нікіпорчык друкавалася ў многіх рэспубліканскіх літаратурных альманахах, газетах і часопісах. Выдала зборнікі паэзіі “Сляза і малітва”, “Пад бахаўскую такату дажджу” і іншыя. У адным з вершаў паэтка пісала:
Слава табе Божа за дождж
Слава табе Божа за плач
Слава табе Божа за ноч
Нават калі не наступіць ранак.
Беларускае Радыё Рацыя






