BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Памерла стваральніца паэтычнага тэатра “Зніч” Галіна Дзягілева

12 верасня ва ўзросце 77-мі гадоў памерла акторка Галіна Дзягілева. Пра гэта ў сацсетках напісалі яе сябры, заўважыла “Зеркало”.

Фота: facebook.com/bgf.by

Дзягілева вядомая як стваральніца паэтычнага тэатра “Зніч”, які з’явіўся ў 1989 годзе. 17 гадоў актрыса працавала ў Віцебскім тэатры імя Якуба Коласа, пасля чаго перайшла ў Белдзяржфілармонію. Там і занялася стварэннем новага калектыву. Тэатр «Зніч» меў сваю залу ў Чырвоным касцёле. Летась у лютым  акторку адправілі на пенсію, калектыў спыніў існаванне.

Развітанне з Галінай Дзягілевай адбудзецца заўтра на менскіх Паўночных могілках