“Паміж небам і зямлёй” – выстава карцін пад такой назвай вядомага беларускага мастака Уладзіміра Голуба адкрылася 28 сакавіка ў Вільні. Вернісаж прайшоў 28 сакавіка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча.

У містычным сусвеце на палотнах Уладзіміра Голуба пераплятаюцца элементы рэалістычныя і фантастычныя. Як кажа мастак, ён адбіраў карціны, каб падыходзілі пад канцэпцыю выставы:
-Паміж небам і зямлёй – гэта вялікае паняцце, бо паміж небам і зямлёй знаходзяцца, дарэчы, яшчэ і Homo sapiens. І вось пра гэта, уласна, і ідзе размова на гэтай выставе. Больш за ўсё акцэнт, канешне, на ўзаемааданосінах паміж мужчынам і жанчынай.
Мастак стварыў свой сімволіка-алегарычны свет, беручы натхненне ў выявах заходнеславянскай міфалогіі. Яго карціны філасофскія і пазітыўныя, чым і захапляюць аматараў яго творчасці.
Кажа беларуска, спадарыня Людміла, якая ўжо 40 гадоў жыве ў Вільні:
-Мы – прыхільнікі таленту Уладзіміра. Я набыла яго карціну. На карціне рыба карп вісіць паміж небам і зямлёй. Яна такая медытатыўная, тая рыбіна. І думаю, можа і сёння нешта знайду, каб папоўніць сваю калекцыю.
На выставе “Паміж небам і зямлёй” прадстаўлена 20 карцін сучаснага беларускага мастака Уладзіміра Голуба. Паглядзець яе можна будзе ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча да 28 красавіка.
Цалкам матэрыял:







































Беларускае Радыё Рацыя






