BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Panna Anna прэзентавала кампазіцыю “Na Mohiłkach”

Беларуская музыка Panna Anna прэзентавала кампазіцыю “Na Mohiłkach”. Песня напісаная на верш Міхася Чарота і ўяўляе сабой дуэт з вакалістам гурта Relikt Уладзімірам Казловым. Пра стварэнне рэлізу распавядае Panna Anna:

– Глядзела ў Інстаграме, заўважыла нейкі такі Reels ад піяністкі, якая паказвала цікавы меладычны ход. Я паспрабавала зрабіць яго па-свойму. Потым я вырашыла, што трэба нейкі тэкст прыдумаць. Прыдумаць не ўдалося. Я зразумела, што застаўся хіба месяц да падзей чорнай ночы. Я вырашыла, што трэба штосьці паспрабаваць, прысвяціць гэтай падзеі.

Panna Anna – беларуская віяланчэлістка, клавішніца, спявачка, якая цяпер жыве і працуе ў Варшаве.

Беларускае Радыё Рацыя