Велікодны канцэрт пажаданняў, але і пажаданні слухачам Беларускага Радыё Рацыя ад беларускіх культурных дзеячоў – гэта толькі некаторыя праграмы, якія наша радыё прапануе сваім слухачам у Велікодныя святы.

Напярэдадні Пасхі нашыя слухачы змогуць Пачуць выступ хору Унія, які прайшоў 25 сакавіка на Дзень Волі ў Беластоку.
19 красавіка ў 18.05 ( польскі час) прапануем вам рэтрансляцыю гэтага незвычайнага канцэрта.
Таксама напярэдадні святаў, 19.04. і дакладна ў 19.05 прагучыць праграма Анны Шайкоўскай “Пасха на Падляшшы”, а ў 20.05 музычная праграма Марыны Савіцкай “У чаканні свята”.
У суботу 19.04 зразумела не будзе Падляшскага Канцэрта Пажаданняў.
У Першы дзень Вялікадня кожную гадзіну, пачынаючы з 08 раніцы да 18-тай гучаць будуць адмысловыя віншаванні нашым слухачам ад беларускіх дзеячаў культуры.
А потым у 18.05 Велікодны канцэрт пажаданняў, на які запрашаюць Валя Лаеўская і Ганна Комінч.
Таксама ў нядзелю прапануем вашай ўвазе яшчэ дзве святочныя праграмы.
У 08.05 – Велікодную сустрэчу Вольгі Семашкі, ды ў 11.05 – Музычны Вялікдзень з Марынай Савіцкай. Але таксама літаратурная перадача “Паэтычныя роздумы” прысвечана будзе святам Уваскрасення.
Другі дзень Пасхі, панядзелак, 21.04 абавязкова трэба ўключыць праграму айца Георгія Роя, “Крыначка”. Спецыяльна падрыхтаваную на гэтае свята. Гэта ў 08.05 паводле, вядома, польскага часу, а ў Беларусі на гадзіну пазней.
Апроч таго пастаянныя і цікавыя, як заўсёды, праграмы з нашай багатай сеткі вяшчання, падрабязнасці якой знойдзеце на нашай інтэрнэт-старонцы на нашым сайце, і толькі там зможаце праслухаць шэраг праграмаў, адмыслова падрыхтаваных на святы, як і актуальных.
Асабліва звяртаем увагу на рэпартаж Радыё Рацыя на Вялікдзень – “Мы жывем дружна”. Заходнія і Усходнія хрысціяне святы Вялікадня адзначаюць на весну, але пераважна ў розных тэрмінах. Часам гэта тыдзень розніцы, а часам аж 5-ць, а часам, як сёлета, праваслаўныя і католікі святкуюць Пасху ў той самы час.
Беларускае Радыё Рацыя прапануе рэпартаж “Мы жывем дружна” менавіта пра Велікодныя святы на Гарадзеншчыне.
Беларускае Радыё Рацыя