У ЗША, краінах Амерыкі, Азіі, Еўропы і Аўстраліі, а таксама ў інтэрнэт-крамах 22 кастрычніка паступілі ў продаж пасмяротныя мемуары расейскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага — кніга «Патрыёт».

Мемуары Навальнага, які памёр у расейскай калоніі 16 лютага 2024 года, паступілі ў продаж у 36 краінах адразу на 26 мовах.
У выдавецтве раней распавялі, што кнігу палітык пісаў сам, а некаторыя яе часткі ён дыктаваў сваім паплечнікам. Большую частку мемуараў ён напісаў у Нямеччыне, дзе знаходзіўся на лекаванні пасля атручвання «Навічком».
Удава апазіцыянера Юлія Навальная займалася дапрацоўкай кнігі. Стартавы наклад друкаванай версіі кнігі па-ангельску — 500 тысяч асобнікаў. Яе таксама можна набыць у інтэрнэт-крамах.
Беларускае Радыё Рацыя






