BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паштоўка, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу

У Менску выйшла з друку арыгінальная паштоўка, прысвечаная класіку беларускай літаратуры, паэту, празаіку, драматургу, публіцысту, перакладчыку, кінасцэнарысту, аўтару збору твораў у 25 тамах Уладзіміру Караткевічу (1930-1984). У аснову паштоўкі лёг партрэт беларускага мастака Генадзя Грака.

З адваротнага боку паштоўкі напісана, хто такі Уладзімір Караткевіч і яго радкі з нарыса “Зямля пад белымі крыламі”, 1972 г.: “Любіце гэтую сваю святую зямлю аддана і да канца. Іншай вам не дадзена, дый непатрэбна”. Побач з радкамі намаляваны васількі.

Наклад паштоўкі ўсяго 200 паасобнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя