29 лістапада Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку “125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Міхася Лынькова”. Юбілей якога літаратурная грамадскасць адзначыць сёлета 30 лістапада.

Міхась Лынькоў (1899-1975) – народны пісьменнік Беларусі (1962), акадэмік. Яго творы неаднаразова перавыдаваліся і добра вядомы чытачам розных пакаленняў.
Асобнае месца ў творчасці Міхася Лынькова займаюць творы для дзяцей. Шырокую папулярнасць атрымала аповесць “Міколка-паравоз”, напісаная ў 1937 годзе і экранізаваная ў 1956 годзе.
Міхась Лынькоў – аўтар вядомых таксама твораў “Векапомныя дні”, “Астап”, “На чырвоных лядах”, “Ядвісін дуб”, “Янка-парашутыст” і многіх іншых.
Праект выдання паштовай маркі падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне 29 лістапада на паштамце Менска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце “Першы дзень”.
Беларускае Радыё Рацыя






