BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паштовы блок, прысвечаны жаночаму манастыру ў Полацку

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовы блок «900-годдзе Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку». Дызайн маркі ажыццявіла Яўгенія Бядонік.

Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр у г. Полацку заснаваны ў 1125 годзе прападобнай Еўфрасінняй, ігуменняй і князёўнай Полацкай. Яе нятленныя мошчы знаходзяцца ў самым вялікім храме манастыра – Крыжаўзвіжанскім саборы, пабудаваным у 1987 годзе.

Жамчужынай комплексу з’яўляецца Спаса-Праабражэнскі храм XII стагоддзя з самым старым фрэскавым роспісам, які захаваўся на тэрыторыі Беларусі, – унікальным творам старажытнарускага манументальнага мастацтва сусветнай значнасці. Для Спаскай царквы ў 1161 годзе па заказе Еўфрасінні майстар-ювелір Лазар Богша стварыў адну з галоўных святынь Беларускай Праваслаўнай Царквы – напрастольны Крыж-каўчэг у старажытнавізантыйскай тэхніцы перагародчатай эмалі (згублены ў 1941 годзе, адноўлены ў 1997 годзе).

Архітэктурны ансамбль і тэрыторыя Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай праваслаўнай царквой. 

Беларускае Радыё Рацыя