BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паштовыя маркі, прысвечаныя Гарадзеншчыне

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне тры паштовыя маркі на тэму «Гарадзеншчына» з серыі «Беларускі край».

Гарадзенская вобласць – самая маленькая па тэрыторыі з шасці абласцей Беларусі. Размешчана на захадзе краіны. Абласны цэнтр – горад Гародня.

Рэгіён актыўна развіваецца, захоўваючы пры гэтым сваю самабытнасць і традыцыі.

Гарадзеншчына – архітэктурная жамчужына Беларусі. Старадаўнія замкі, у тым ліку каралеўскія, старажытныя храмы, манастыры і радавыя сядзібы – усё гэта робіць Гарадзенскую вобласць асабліва прыцягальнай для турыстаў з Беларусі і замежжа.

Гісторыка-культурная спадчына вобласці гарманічна спалучаецца з дзіўнай прыродай: лясістыя ўзгоркі, даліны рэк, запаведнікі і нацыянальныя паркі захапляюць сваёй прыгажосцю.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Гарадзенскім абласным выканаўчым камітэтам і пры садзейнічанні Гарадзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 25 Гародні праводзілася спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Беларускае Радыё Рацыя