BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паштовыя маркі, прысвечаныя саломапляценню

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Саломапляценне». Праект падрыхтаваны ў супрацы з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Наклад марак па 20 тысяч штук кожная.

Над маркамі працавалі фатограф Дзмітрый Казлоў і дызайнер Марына Віткоўская. У аснову марак ляглі творы з саломкі мастачкі Тамары Паўлоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя