Захаванне і папаўненне калекцыі экспанатаў, арганізацыя літаратурных сустрэч, развіццё дзіцячых гурткоў. І гэта далёка не поўны спіс таго, чым бы магла зацікаваць патэнцыйных наведвальнікаў дзейнасць Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча, – распавяла куратар установы Паўліна Вітушчанка.

– Шмат чаго маем для паспалітай супольнасці. Розныя сустрэчы, асабліва літаратурных цяпер вельмі шмат. Мелі адкрыццё Стральцоўскага фэсту. На гэтым тыдні таксама маем некалькі літаратурных сустрэчаў. Маем гасцей з Прагі і Варшавы – Сяргея Шупу і Андрэя Янушкевіча, якія будуць у нас расказваць пра беларускую выдавецкую дзейнасць. Так што шмат у нас розных кірункаў.
Сачыць за бягучымі падзямі музея, ці атрымаць інфармацыю, як далучыцца да мерапрыемстваў, можна праз спецыяльна створаную суполку на Фэйсбук.

Беларускае Радыё Рацыя






