BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Паўстанцкі салон у Беластоку

У суботу, 22 лютага, клуб «Invictus 1863» ладзіць у Беластоку ў Chill Time Cafe (ul. Sw. Rocha 5/32) паўстанцкі салон.

Наведнікаў чакае гістарычная вечарына, дзе адновіцца атмасфера інтэлектуальных і творчых салонаў эпохі паўстання 1863 года.

У атмасферы таемных салонаў вы:

  • паслухаеце музыку, якая натхняла пасіянарыяў; 
  • паграеце у аўтэнтычныя карты таго часу і выпрабуеце сваю ўдачу; 
  • паслухаеце і заспяваеце паўстанцкія песні; 
  • паспрабуеце разабрацца ў таямніцах плянавання Паўстання; 
  • вывучыце танцы XIX стагоддзя пад кіраўніцтвам майстроў гістарычных танцаў; 
  • пасмакуеце стравы і напоі, што елі і пілі нашыя продкі; 
  • праверыце веды ў гістарычнай віктарыне — хто лепш ведае гісторыю Паўстання; 
  • зробіце маляўнічыя здымкі ў тэматычнай фотазоне;
  • будзе атракцыя і для дзяцей — з сапраўднай мапай Паўстання, каб яны таксама змаглі адчуць дух часу; 
  • кожны ўдзельнік атрымае асобнік газеты «Мужыцкая праўда». 

Дрэс-код: для дам — спадніцы альбо сукенкі (крыналіны, шалі, гістарычныя аксесуары вітаюцца); для спадароў — неспартовая вопратка (фракі, касцюмы-тройкі, мундуры або строі ў стылі паўстанцаў 1863 года вітаюцца). Наяўнасць бальных пальчатак незалежна ад полу ўдзельнікаў вітаецца таксама. 

Удзел — 100 злотых на уваходзе. 

Арганізатары