У сеціве з’явіўся відэапраект «Беларусь 1863», які па-новаму адкрывае падзеі Студзеньскага паўстання ці паўстання Каліноўскага.

Пра ідэю і сэнсы гэтыга праекта распавядае аўтар ідэі Алесь Кіркевіч:
-Сэнс у тым, што ў нас пра паўстанне сказана нібыта шмат, але гэта звычайна пераказ таго самага ўжо вядомага. А як выглядала паўстанне знутры, як выглядала гэтая механіка, прычыны, наступствы, прычым, гэта ж можна разглядаць рэтраспектыўна і па часе вельмі па-рознаму. Ёсць перадумовы паўстання, якія складаліся не адзін год.
Першая частка гэтага праекта выйшла ўжо ў эфір, і там пра постаць загадкавага Фортэск’ю Андэрсана. Хто гэта – тлумачыць Алесь Кіркевіч:
-Брытанец, якога прынялі за брытанскага шпіёна і пасадзілі ў турму ў 1863 годзе. Гратэскная з адгнаго боку гісторыя, а з інгшага – вельмі шмат паралеляў з сучаснасцю, калі любы чалавек з замежным пашпартам можа быць прызнаны ў Беларусі ці Расеі нейкім шпіёнам, нейкім экстрэмістам, які прыехаў сюды “раскачаць лодку”.
А тварам праграмы стане вядомы актор і рэканструктар Васіль Калач, які таксама кіруе адзіным беларускім клубам рэкантруктараў па паўстанні Каліноўскага.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






