BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павал Станкевіч: 2025 год — год юбілеяў

Кіраўнік Фонду „Тутака“ Павал Станкевіч назваў 2025 год годам юбілеяў, якія Фонд адзначыць разам з беларусамі Падляшша: пяцігоддзе фэсту Тутака і 30-годдзе „Бардаўскай Восені“.

Распавядае Павал Станкевіч:

Тры галоўныя фестывалі: “Сонцаграй”, “Бардаўская восень” і, увага, у 2025 годзе будзе якраз 30-годдзе. Безумоўна, фестываль “Тутака”. Думаем, што варта яшчэ раз паспрабаваць зрабіць яго маштабным. І тут наступны юбілей — 5-годдзе. Хочаш не хочаш, час бяжыць, і таксама будзем адзначаць 5-годдзе фонда.

Павал распавёў таксама, што ў 2025-м будзе пашырана дзейнасць фонда ў інтэрнэце:

Ад гэтых юбілеяў, хаця, бадай галава ў нас і разабаліць, але не будзем здавацца. Таксама хочам, безумоўна, пашыраць тое, што робім у інтэрнэце. Будзем старацца пашыраць маштабы нашых інтэрнэт-праектаў, ствараць новыя. Ёсць нават замахі на тое, каб пачаць дапамагаць у стварэнні інтэрнэт-праектаў.

Ці будзе гэта школа для стварэння праектаў, ці проста пляцоўка Павал Станкевіч яшчэ не ведае.

Беларускае Радыё Рацыя