Акцёр, рэжысёр і музыка Павел Гарадніцкі прэзентуе ў Варшаве монаспектакль “Мужчыны плачуць”. Пастаноўка заснаваная на вершах беларускага паэта Мікіты Найдзёнава.

“Спектакль стаў даследаваннем мужчынскіх пачуццяў, унутранай уразлівасці і ціхага болю, пра які рэдка гавораць уголас”, – распавядае Павел Гарадніцкі.
-Мне заўсёды здавалася, што гэтая тэма не раскрытая. Я ведаю, што ёсць адзін спектакль па вершах, Паліна Дабравольская зрабіла, па паэме “Сарматыя”. Таму я падумаў, што гэта, па-першае, ніхто не рабіў. Па-другое, мне заўсёды хацелася гэты стэрэатып пра тое, што вершы – гэта нешта зануднае, крышку разбурыць. Таму я падумаў, што класна было б зрабіць спектакль па вершах, але не занудны, а вясёлы.
Імпрэза пройдзе 3 ліпеня на пляцоўцы “Kina Atlantic” (ul. Chmielna 33).
Пачатак у 19:00.
Квіткі: https://www.novekino.pl/kina/atlantic/film.php?id=17932.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






