BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Мацукевіч: Набытая мапа Няпрэцкага — каштоўны артэфакт беларускай картаграфіі

Ініцыятыва MALDZIS вяртае ў Беларусь адзін з найважнейшых артэфактаў гісторыі беларускай картаграфіі — арыгінальную мапу Вялікага Княства Літоўскага, складзеную езуітам беларускага паходжання Янам Няпрэцкім.

Кажa кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч:

Ян Няпрэцкі наноў склаў карту Вялікага Княства Літоўскага ўпершыню пасля Радзівілаўскай мапы. Ён даў дакладныя межы. Мы знайшлі гэты асобнік у Літве. І там яго набылі. Ян Няпрэцкі – такая гіпотэза навукоўцаў – што сам ён паходзіў са Слуцку ці са Случчыны. Гэта сведчанне пра навуковы ўзровень, па-першае, Яна Няпрэцкага, па-другое, краіны, з якой ён паходзіў, то бок ВКЛ, па-сутнасці з Беларусі.

Набыццё мапы стала магчымым, дзякуючы падтрымцы беларускага ахвярадаўцы Алекса Шуба. У будучыні мапу плануюць перадаць у Слуцкі краязнаўчы музей. Да таго часу яна будзе экспанавацца на падзеях за межамі Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота MALDZIS