BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Станкевіч: 2025 год для Фонда Tutaka будзе юбілейным і цікавым

Кіраўнік Фонда Tutaka Павел Станкевіч падвёў вынікі фестывалю «Бардаўская восень», які 29-ы раз прайшоў на Падляшшы.

А таксама падзяліўся бліжэйшымі планамі арганізацыі на канец гэтага года і надыходзячы 2025, які будзе багаты на юбілейныя мерапрыемствы:

-Праз год 30-я “Бардаўская восень”, таму тым болей нам трэба пачаць працаваць, каб годна адзначыць юбілей. Ёсць у нас такая энергія і прага. І тут, увага, пятая Tutaka – ізноў юбілей! Наступны год для нас увесь у юбілеях! І будзе складана. Але хочам годна адзначыць і пятую гадавіну Фонда. Таму 2025 год, думаю, атрымаецца цяжкі, але, я думаю, мы ўсе кайфанем ад праектаў, якія мы вам прынясём.

У бліжэйшых планах Фонда Tutaka, па словах Паўла Станкевіча, працяг здымкаў серыі падкастаў пра беларускую этнічную меншасць на Падляшшы, а таксама арганізацыя і правядзенне дэкламатарскага конкурса, прымеркаванага да Дня роднай мовы, да актыўнага ўдзелу ў якім ён і заахвочвае.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя