BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Станкевіч: «Бардаўская восень» вярнулася да вытокаў

Два дні ў Бельскім Доме культуры адбываўся фэст «Бардаўская восень». Гучалі песні Хору Вольных Беларусаў, былі дыскусіі і паказ фільму, лекцыя-прэзентацыя пра Дзяды і іншыя моманты фестывалю.

Павел Станкевіч

Пра фэст і яго сёлетнія асаблівасці распавядае старшыня фонда «Тутака» Павел Станкевіч:

-Мы паспрабавалі сваю ідэю вярнуцца да вытокаў “Бардаўскай восені”. Мне падецца, праект цікавы. Канешне, кожныя змены вымагаюць, каб людзі прызвычаіліся да гэтага, што ёсць падзеі цягам дня. Гэта, мне падаецца, фармат, у якім мы б хацелі надалей паспрабаваць свае сілы. Цягам дня была і лекцыя пра Дзяды, і быў паказ кіно. Такіх рэчаў хочацца яшчэ болей, каб у выходныя людзі сюды прыходзілі.

Падчас другога дня фэст у праграме адбывалася, па словах арганізатараў, зусім не бардаўская і не літаратурная сустрэча – уручэнне прэміі імя Міхала Анемпандыстава, дзе пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за афармленне кнігі “Мое баба – дiректор морга”. 

Беларускае Радыё Рацыя