Нам вельмі важна, каб польская аўдыторыя пашырала ўласныя веды пра сваіх суграмадзян. Аб гэтым заявіў кіраўнік фонду “Tutaka” Павел Станкевіч.

Ён распавёў пра бліжэйшыя планы аб’яднання:
– У гэтым годзе яшчэ чакае нас фестываль «Бардаўская восень», які адбудзецца ў апошнія выходныя кастрычніка. Таксама ідуць працы ўжо трэці сезон нашай праграмы «Хто ты гэткі. Сhto ty jesteś», якая па-польскую распавядае пра беларускую гісторыю, культуру, ці сучаснасць беларусаў Падляшша.
Павел Станкевіч дадаў, што ў наступным годзе таксама плануецца правесці фэст “Тутака”.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






