BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Валатовіч прэзентаваў кнігу пра найноўшую гісторыю Беларусі

Гісторыя можа быць жывой, праўдзівай і прыгожай. Такой, як яе паказаў у сваёй кнізе “#IMBY” малады пісьменнік Павел Валатовіч, былы жыхар Менску, які ўжо 22 гады жыве ў Амерыцы. Яго кніга пра гісторыю Беларусі 1991-2005 гадоў. Аўтар кнігі Павел Валатовіч выкарыстоўваў матэрыялы незалежнай прэсы, кнігі таго часу і свае асабістыя ўспаміны без прыкрас. Кніга цудоўна ілюстраваная, кажа Павел Валатовіч:

– Як можна не любіць гісторыю? Гісторыя – гэта самая цудоўная навука, якая ёсць. Проста вам трапляліся дрэнныя настаўнікі ў школе, якія адбілі ў вас любоў да гісторыі, у ВНУ вам трапляліся дрэнныя выкладчыкі, кнігі можа не цікавыя. Наогул мой любімы выраз Льюіся Кэрала, Аліса казала, што калі кніга без размоў ці без карцінак, то гэта нецікавая кніга. Таму ў маіх кнігах ёсць размовы і карцінкі, каб гэты было цікава чытаць.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

Кнігу “#IMBY” можна набыць у Варшаве ў Цэнтры беларускай салідарнасці (ul. Oleandrów 6).

Беларускае Радыё Рацыя