Беларуская рэжысёрка Дар’я Жук, якая вядомая дэбютным фільмам “Крышталь”, здыме змрочную навукова-фантастычную сатыру «Менавіта тое, што здаецца» («Exactly What It Seems») на тэму сучаснага аўтарытарызму, пiша Variety.

Таццяна Заміроўская
Фільм, спрадзюсаваны кампаніяй Allfilm Воляй Чайкоўскай, Іва Фельтам (Эстонія) і Віялетай Крэчатавай, заснаваны на арыгінальнай кароткай аповесці Таццяны Заміроўскай, якая выступіць у якасці суаўтара.
У стужцы сямейная пара — Надзя і Фёдар — шукае палітычнага прытулку ў ЗША. Яны нечакана аказваюцца тэлепартаванымі назад у Беларусь з дапамогай таямнічай квантавай тэхналогіі, створанай вучонымі пры дыктатарскім рэжыме. Пераследуемыя як злачынцы ў лясах сваёй радзімы, яны павінны выправіць свае дысфункцыянальныя адносіны, каб забяспечыць сабе вяртанне ў бяспеку.
Стужка будзе знятая на беларускай, ангельскай і расейскай мовах.






