За студзень — сакавік у Беларусі зафіксавана як мінімум 316 парушэнняў правоў дзеячаў культуры. Такія звесткі прыводзяцца ў маніторынгу парушэнняў культурных правоў і правоў чалавека, які падрыхтаваў Беларускі ПЭН.
Да крымінальнай адказнасці за першыя тры месяцы года прыцягнута не менш як 14 дзеячаў культуры, з іх пяць асуджана на тэрміны ад 2,5 – да пяці гадоў пазбаўлення волі. Усяго ў Беларусі пазбаўлены або абмежаваны ў волі не менш як 158 работнікаў культуры, гаворыцца ў справаздачы.
Дзяржаўная палітыка ў галіне культуры — “гэта жорсткі кантроль усіх удзельнікаў культурнага працэсу, устараненне са сферы нелаяльных палітычнаму рэжыму спецыялістаў, імпарта-замяшчэнне, актыўнае прытрымліванне прарасейскага вектару развіцця, пераслед за выкарыстанне нацыянальных беларускіх і ўкраінскіх сімвалаў”, адзначае ПЭН.