Беларускі ПЭН тры гады таму зарэгістраваўся ў Польшчы і працягвае сваю дзейнасць. Адным з важных накірункаў з’яўляецца ўручэнне літаратурных прэміяў.

Пра сёлетнія планы расказала старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Нядбай:
– Па-першае, мы заўсёды плануем не здавацца, незалежна ад года, мы плануем не здавацца. Па-другое, безумоўна мы плануем далей уручаць прэміі. У нас плануецца Гедройць як мінімум на восень. У нас яшчэ не ўручаныя прэміі Багушэвіча і Адамовіча – найстарэйшыя незалежныя беларускія літаратурныя прэміі, якія запачаткаваў ПЭН. У нас пакуль няясная сітуацыя з прэміямі “Дэбют” і прэміяй Шэрмана, каторыя павінны быць рэалізаваныя. Я веру, што яшчэ будуць рэалізаваныя ў гэтым годзе. Можа крыху больш праблематычная сітуацыя з прэміяй Цёткі.
Беларускі ПЭН таксама займаецца маніторынгам парушэння правоў беларускіх пісьменнікаў і іншых прадстаўнікоў культуры. На 30 чэрвеня 2025 года знаходзяцца ў няволі або адбываюць «хатнюю хімію» 38 людзей слова, а дзеячаў культуры – не менш за 156.
Беларускае Радыё Рацыя






