BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Пэндзлі замест аўтамату”: выстава беларускіх мастакоў у Сейме Літвы

“Пэндзлі замест аўтамату” – у Сейме Літвы 12 студзеня адкрыецца выстава прац беларускіх мастакоў пад такой назвай. Яна будзе прымеркавана да Дня абаронцаў Свабоды Літвы, які адзначаецца 13 студзеня і будзе прысвечаная памяці беларусаў, якія загінулі таксама за Свабоду, але Украіны.

Алесь Адамковіч

Выставу арганізавалі Таварыства беларускай культуры ў Літве на чале з Алесем Адамковічам сумесна з Міжнародным дабрачынным фондам «Валошка» (Украіна) сумесна з літоўскімі ўладамі.

Як кажа Алесь Адамковіч, выстава прысвечаная ваенным падзеям на Данбасе – уварванню Расеі і акупацыі ёй украінскай тэрыторыі:

-Таму яна якраз сутыкаецца з тэматыкай тых далёкіх падзей 13-га студзеня і сведчыць, што змаганне з расейскім агрэсарам працягваецца і па сённяшні дзень.

З літоўскага боку выставу будзе курыраваць дэпутат Сейма Літвы Жыгімантас Павілёніс.

-Дарэчы, на адкрыцці, якое адбудзецца ў панядзелак а 10-й гадзіне, ён прамовіць сваё слова. З яго выступу і распачнецца выстава.

На выставе “Пэндзлі замест аўтамату”  ў Сейме Літвы прадставяць 20 экспанатаў беларускіх мастакоў, якія былі напісаныя ў 2015 годзе, бо астатняя частка прац была знішчана ў Беларусі пасля выставы ва ўкраінскай амбасадзе.

Выстава будзе працаваць з 12 па 21 студзеня ў ІІ корпусе Сейма Літвы, пропуск на выставу непатрэбны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя