Адборачны конкурс маладых артыстаў на фестываль “Graj” адбудзецца ў Варшаве. Падзея пройдзе ў Odessa Club у суботу, 3-га жніўня.
Як можна далучыцца і чаму было вырашына зрабіць дадатковую падзею, распавяла суарганізатарка фэсту Інэс Сянкевіч:
– У мінулым годзе было шмат жадаючых выступіць на нашай маладой сцэне, таму мы вырашылі ў гэтым годзе правесці адборачны конкурс. Пераможца будзе адкрываць фестываль “Graj”. А яшчэ пяць гуртоў будуць выступаць на сцэне для маладых выканаўцаў. На нашай старонцы ў Фэйсбуку ёсць спасылка на рэгістрацыю. Трэба прайсці рэгістрацыю, упісаць там свае дадзеныя. Пазней мы звяжамся і раскажам падрабязнасці.
“Акрамя таго, наш конкурс – файна магчымасць адпачыць і пабавіць час з сям’ёй і сябрамі”, – дадала Інэс.
Уваход на падзею вольны.
Спасылка на адборачны конкурс.
Спасылка на квіткі на фэст “Graj”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя