16 верасня, у дзень 200-годдзя смерці Францішка Карпінскага, у Беластоку распачаўся III Symposium Branicianum пад дэвізам «Dla każdej rzeczy miejsce naznaczyć należy».

Паэт знайшоў свой апошні спачын у Лыскове (цяперашняя Берасцейшчына, Беларусь). Удзельнікі сімпозіума і сваякі Карпінскага Славамір і Ева Даленга-Казіроўскія прызналіся, што перажываюць за сучасны стан магілы і балюча пераносяць немагчымасць наведаць Беларусь, каб ушанаваць памяць продка:
– Апошні раз, калі я там была, гэта 2007 годзе. З таго часу не мелі магчымасці туды паехаць. З дапамогай гугл паглядзела могілкі ў Лыскове. Бачыла, што там няма парадку.

Гасцей сімпозіума прывітаў арганізатар падзеі, дырэктар Падляшскага музея Вальдэмар Вільчэўскі, падкрэсліўшы важнасць вяртання да спадчыны Карпінскага і яе значэння для культурнай тоеснасці рэгіёна:
– Сёння 200-ыя ўгодкі смерці Францішка Карпінскага ў Беластоку згадваем Францішка Карпінскага. Упершыню ў беластоцкай фары былі выкананы набожныя песні паэта. Памятаем, што перад Міцкевічам быў Карпінскі.
Сімпозіум сабраў даследчыкаў XVIII стагоддзя, літаратуразнаўцаў і аматараў гісторыі, каб зноў нагадаць пра спадчыну Карпінскага і яе месца ў агульнай культурнай традыцыі. Францішак Карпінскі — паэт эпохі Асветніцтва, аўтар рэлігійнай, патрыятычнай і любоўнай лірыкі, якога часта называюць папярэднікам Адама Міцкевіча.
Цалкам матэрыял:














Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і з адкрытых крыніц.






