Перадпрэм’ерны паказ фільма «Наша памяць» пройдзе сёння, 2 лютага, у Беластоку. Рэжысёр стужкі – Юрый Каліна, аўтар больш як сотні рэпартажаў і фільмаў. Пасля прагляду адбудзецца сустрэча з рэжысёрам стужкі і дыскусія.

Фільм прысвечаны падзеям студзеня-лютага 1946 года, калі было забіта 79 мірных жыхароў Падляшша. Здзейсніў злачынствы атрад пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса, псеўданім «Буры». Фільм распавядае пра ўшанаванне памяці ахвяр тых падзей.
Паказ пачнецца ў 14.30 у кінатэатры «Форум» у Беластоку. Цана білета складае 18 злотых.






