BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Перамолатыя міграцыяй”

“Перамолатыя міграцыяй” – выстава мастачкі Аліны Чорнай адкрылася 9 лістапада ў творчай прасторы “Кропка” ў Вільні. Гэта першая персанальная выстава маладой мастачкі, якую яна стварыла ў эміграцыі пад уплывам свайго досведу.

Мастачка Аліна Чорная
Мастачка Аліна Чорная

Як кажа Аліна Чорная, калі яна з’язджала з Беларусі, думала, што гэта не надоўга, але рэчаіснасць апынулася іншай: яна ўжо чатыры гады ў эміграцыі, з якіх два гады жыве ў Літве. І сваю эміграцыю яна адчула быццам сырое мяса, перамолатае мясарубкай.

– Я сапраўды адчувала сябе як перамолатая пасля гэтай мясарубкі, таму што для мяне ўвогуле асэнсаванне і нейкая думка пра тое, што я ў гэтай эміграцыі доўга, прыйшла не адразу, але адразу “накрыла” панічнай атакай. Таму вельмі цяжка было.

“Перамолатыя міграцыяй” - выстава мастачкі Аліны Чорнай
Падчас выставы “Перамолатыя міграцыяй”

Падчас вернісажу прысутныя дзяліліся сваім вопытам міграцыі і тым, што іх выратоўвала ў гэты час. Як сказаў адзін з наведвальнікаў, яму дапамагалі адаптавацца людзі, якіх ён сустракаў на сваім шляху:

– Тут сапраўды вельмі шмат людзей, якія могуць у гэтым дапамагчы, несвядома, проста сваёй прысутнасцю, проста сваім нейкім меркаваннем, проста прыемнай душой і цёплай атмасферай. Таму за конт гэтага тут лягчэй і прасцей гэта перажыць.

Выставу мастачкі Аліны Чорнай “Перамолатыя міграцыяй” у творчай прасторы “Кропка” будзе працаваць тыдзень. Яе можна будзе паглядзець у часы працы “Кропкі”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя