
Абвешчаны пераможца прэміі Наталлі Арсенневай – 2025
Рашэннем журы пераможцам абраны Сяргей Прылуцкі з паэтычным зборнікам «Нічога нястрашнага».
Гэтае выданне стала першым сярод дзесяці намінантаў доўгага спісу і трох кніг фіналу. Перамога аўтара адзначана наступнымі словамі:
«За голас чалавечай любові ў час вайны і бесчалавечнасці».
Прылуцкі цяпер служыць ва ўкраінскім войску, таму на цырымоніі замест яго выступіў Віталь Рыжкоў, які і зачытваў яго вершы. Узнагароду перадалі прадстаўніку паэта.
Віншуем пераможцу!
Арганізатары: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Партнёр цырымоніі: Беларускі Моладзевы Хаб. Пры падтрымцы фондаў «Estate of Vitaut Kipel» ды «Belarusian Charitable Trust».
Тройка паэтычных кніг, якія сёлета журы палічыла найлепшымі:
- “Момант цішыні” – Надзея Амельчанка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтарства не абвяшчаюцца публічна);
- “Нічога нястрашнага” – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва hochroth Minsk);
- “Дзікае паляваньне караля Стаха: Вершы да опэры” – Андрэй Хадановіч (выдавецтва Gutenberg Publisher).