BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Перасяленцы ці бежанцы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944 – 1948 гадах»

На Падляшшы адбываецца прэзентацыя кнігі «Перасяленцы ці бежанцы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944 – 1948 гадах». Першая такая прэзентацыя адбылася ў вёсцы Тапілец, што месціцца ў гміне Туроснь-Касцёльная на Беласточчыне, адкуль выехала ў той час у БССР і далей углыб СССР да 80 адсоткаў мясцовых беларусаў. Наступная ўжо заўтра ў Беластоку.

Анэта Прымака-Онішк, Яўген Мірановіч і Анатоль Вап
Анэта Прымака-Онішк, Яўген Мірановіч і Анатоль Вап

Гаворыць дырэктар Беларускага цэнтра культуры, які ладзіць такія прэзентацыі Анатоль Вап і жыхары мясцовасці Тапілец:

-Усіх запрашаем і будзем, вядома, рабіць далей у іншых гарадах і вёсках нашага ваяводства. Плануем рабіць, між іншым, у Бельску, Гайнаўцы і іншых мясцінах. Галоўнае там, адкуль людзі найбольш выязджалі, якія маюць свае ўспаміны, бо таксама хочам паразмаўляць, можа пазбіраем яшчэ якія ўспаміны, фотаздымкі, дакументы.

-Расказваюць людзі, што 80% жыхароў з Тапілец і ваколіц выехала. Вельмі моцны быў ціск з боку падполля. Людзі проста адсюль уцякалі.

-Вельмі добра, што з’явілася гэтая кніжка, і нашчадкі гэтых людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю малую Айчыну, пра гэта помняць.

Прэзентацыя кнігі «Перасяленцы ці бежанцы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944 – 1948 гадах» у Беластоку адбудзецца ў Падляшскай бібліятэцы па адрасе: вул. Марыі Складоўскай-Кюры 14А, у чацвер 5 лютага. Пачатак а 17-й гадзіне.

Тапілец

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя