BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі “Uwaga!”

Першая беларуская музычная прэмія ў эміграцыі “Uwaga!” адбудзецца ў Варшаве ў суботу, 13-га красавіка. Падчас падзеі будуць агучаныя імёны пераможцаў у 11 намінацыях, сярод якіх – “Дабрачыннасць году” і “Пераадкрыццё году”.

Пра ідэю мерапрыемства распавёў суарганізатар Прэміі Аляксей Ажогін:

Шмат музыкаў зараз знаходзіцца ў эміграцыі, і вось падумалі, што ім трэба ўвага, падзяка. Я разумею, што ўсім беларусам цяжка, але ж, што мы можам, каб ім было лягчэй, можа быць. Сапраўды канцэртаў шмат адбываецца, але ж, я памятаю, быў канцэрт “Батанік-проджэкт”. Мне спадабалася тое адчуванне, што на канцэрце я нібы дома апынуўся. Можа быць, хочацца зрабіць таксама такое адчуванне, каб гледачы, музыкі адчулі сябе як дома.

Выступамі Прэмію падтрымаюць беларускія музыкі Юры Стыльскі, Алесь-Францішак Мышкевіч і гурт “Atesta”. Afterparty забяспечыць тандэм Пукст-Агаян.

Імпрэза адбудзецца ў клубе “Scena Chmielna”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя