BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Персанальная выстава Марыі Гвардзейцавай у Варшаве

Мастачка Марыя Гвардзейцава – мультыдысцыплінарная візуальная аўтарка, якая жыве і працуе ў Лондане, адкрыла персанальную выставу ў Музеі Вольнай Беларусі Варшавы. Выстава-інсталяцыя “The Adoration of Mystic Goat. The Fall” праз элементы старых вокнаў, люстэркаў і фатаграфій глядзіцца ўтульна і кранальна, застаўляе задумацца пра гістарычны аспект беларускага жыцця і пра ўласны ўнутраны свет. 

Гаворыць мастачка Марыя Гвардзейцава:

– Я працую з рознымі мастацкімі фарматамі. Мне вельмі падабаецца працаваць такім метадам як інсталяцыі, я раблю шмат відэаарта, я працую са скульптурамі, і вось якраз гэта і ёсць міждысцыплінарны мастацкі метад. Я працую з такімі тэмамі як страты, фемінізм, пасля гэта шаманізм ці, можна сказаць, міфалогія.

Выстава Марыі Гвардзейцавай працягнецца ў  Музеі Вольнай Беларусі да 15 лістапада.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя