Першы сёлетні нумар электроннага выдання “Нашага слова. PdF” парадуе чытачоў юбілейнымі і памятнымі датамі 2024 года. Сёлета 100-гадовыя юбілею беларусы будуць адзначаць пісьменнікам Аляксандру Капусціну, Васілю Быкаву, Мікалаю Мельнікаву, беларускім мовазнаўцам Уладзіміру Анічэнку, Івану Козыраву, Аркадзю Жураўскаму, Івану Лепешаву і іншым.
Паведамляе “Наша слова” і пра тое, што ў Лідскім раёне адкрылася першае дашкольнае лясніцтва “Вавёрачка”. Дарэчы, ў Лідскім раёне паспяхова працуюць восем школьных лясніцтваў, а вось дашкольнае – першае.
Піша “Наша слова” пра навагоднія мерапрыемствы ў Доме Валянціна Таўлая ў Лідзе, пра касцёл у Старым Мядзеле, пра юбілей Анатоля Вялюгіна і шмат іншых цікавых матэрыялаў.
Беларускае Радыё Рацыя