BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Песні Беласточчыны” сабралі аматараў народнай культуры ў Беластоку

21 і 22 чэрвеня аматары падляшскага фальклора збіраліся ў сядзібе Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства, каб вывучаць і спяваць аўтэнтычныя летнія народныя песні. Такім чынам, арганізатар — Цэнтр Беларускай Культуры ў Беластоку — працягнуў серыю майстар-класаў, прысвечаных песеннай спадчыне рэгіёна.

Кажуць удзельнікі сустрэчы:

– Вельмі прыемна і пазітыўна. Трэці раз я на гэтых майстар-класах. Мне гэта падабаецца.

– Гэтыя песні з нашага рэгіёну, з Падляшша. Цешуся, што магу з імі пазнаёміцца. І гэта першы крок, каб знаёміцца з песнямі маёй мясцовасці.

Заняткі былі пабудаваныя на фанаграфічных запісах з архіва Сцяпана Копы — вядомага фалькларыста і носьбіта песеннай традыцыі Падляшша.

Кажа арганізатар Зміцер Косцін:

– Гэтыя песні Сцяпан Копа, ездзячы па розных вёсках, запісваў на касеты, і яны вярнуліся ў сцэнічным варыянце. Думаю, што самога Сцяпана Копы нам яшчэ хопіць на шмат гадоў.

Наступны этап цыклу майстар-класаў адбудзецца ў верасні і будзе прысвечаны восеньскім і зімовым песням.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя