У пятніцу 28-га сакавіка выходзіць новы альбом гурта RAZAM і спявачкі Івы Марэшавай (Iva Marešová) “Na dně mojí duše” (“На дне маёй душы”), запісаны разам з сімфанічным аркестрам філармоніі Градэц Краловэ. У гурце грае беларускі баяніст і кампазітар Аляксандр Ясінскі.

Плыта адметная тым, што ў ёй гучаць песні на тэксты беларускіх паэтаў – Уладзіміра Караткевіча, Валярыны Куставай, Алеся Плоткі (вядомага пад псеўданімам Baisan). Знойдзеце там і беларускую народную песню “А ў заенькі”.
Праект Na dně mojí duše яднае world music, джаз і класічную музыку. Гэта глыбокае мастацкае і асабістае выказванне, насычанае сэнсамі, сімваламі і дэталямі. Разам з запісам выходзіць і кліп на загалоўную песню Na dně mojí duše (symphonic), які перадае тэмы праўды, унутранага позірку і смеласці сустрэцца сам-насам з сабой. Рэжысёрам кліпа стаў Давід Корцына (David Korcina).
Тэкст песні, якая гучыць па-беларуску, напісаў паэт Алесь Плотка (Baisan). Музыку стварылі Іва Марэшова разам з Аляксандрам Ясінскім і Радкам Долэжалам. Алесь Ясінскі, які таксама з’яўляецца аўтарам аркестровай аранжыроўкі, паходзіць з Баранавічаў і з 2011 году жыве і працуе ў Чэхіі.
“Калі мы заглядаем на дно сваёй душы і знаходзім у сабе сілы ўбачыць усё так, як ёсць – без упрыгожванняў і без празмернай дэманізыцыі, нам застаецца толькі праўда, – кажа Іва Марэшова, – дно душы – для мяне гэта зыходны пункт нуль, месца, з якога ўсё нараджаецца і з якога мы можам крочыць у любым кірунку».
Новы альбом музыкі прэзентуюць 6 красавіка 2025 года а 19:30 у Празе, Divadlo na Vinohradech. Спецыяльнымі гасцямі вечара стануць вядомы чэшскі акцёр Марэк Ламбора і фантастычны пяініст Ондржэй Кабрна. Спасылка на квіткі: https://bit.ly/RazamFHK
Алесь Ясінскі прывязе плыту ў Польшчу і ў Літву, дзе выступіць з канцэртамі:
22/4 Przeswit, Варшава
23/4 Bialystok Music Club, Беласток
25/4 Create Culture Space, Вільнюя
26/4 Беларускі дом, Вільня

Паводле прэс-рэлізу “РАЗАМ”






