Музыкі з беларускага гурта «Петля Пристрастия» 6 чэрвеня выступяць у Берліне, а пасля яго яны запрашаюць сваіх прыхільнікаў на канцэрты ў Грузіі.

Наш карэспандэнт у Грузіі Сяргей Апановіч распавядае пра асаблівасці міні-тура ў гэтай каўказскай краіне:
– Беларускі гурт «Петля Пристрастия» ў межах чэрвеньскага туру завітае ў Сакартвэла. Адбудуцца два канцэрты – адзін у Тбілісі 8 чэрвеня, а 9 чэрвеня музыкі дадуць вялікі канцэрт на сцэне батумскага цырку. У мінулы прыезд музыкаў у Грузію, у Тбілісі завітала амаль 400 іх прыхільнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя






