BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пётр Брысач заклікаў беларускіх аўтараў друкаваць кнігі ў Польшчы

Да Сусветнага дня кнігі і аўтарскіх правоў у Беластоку прайшла сустрэча з Пётрам Брысачам — журналістам, пісьменнікам, заснавальнікам выдавецтва Paśny Buriat і арганізатарам літаратурнага фестывалю „Patrząc na Wschód”. Сустрэча стала не толькі літаратурнай падзеяй, але і заклікам да беларускай супольнасці.

Кажа Пётр Брысач:

–  Чатыры тэматычныя абшары – Усходні рэгіён, Сувалкі, Падляшскае ваяводства.  Выдавецтва Paśny Buriat адно з самых маленькіх у Польшчы, якім пастаянна кіруем я і мая жонка. Мы заснавалі яго шэсць з паловай гадоў таму. Мы запрашаем аўтараў публікаваць свае кнігі ў нашым невялікім выдавецтве.

Падчас сустрэчы з Пятром Брысачам гучалі не толькі літаратурныя тэмы, але і размовы пра адказнасць аўтара, сучасны кніжны рынак і ролю культуры ў складаных грамадска-палітычных умовах.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя