BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пётр Давідовіч: Мастацтва не мае межаў

Пра выяўленчае мастацтва. Бадай менавіта ў мастацкай галерэі Piwnica62 адбылося ў Варшаве апошнім часам найбольш выставаў беларускіх мастакоў. Напрыканцы чэрвеня на пачатку ліпеня тут праходзіла выстава менскай аквалерысткі Анастасіі Моўчан. Акрамя самой выставы мастачка правяла ў галерэі і майстар-клас па акварэлі. Уладальнік галерэі Пётр Давідовіч добра ставіцца да беларускіх мастакоў, бо лічыць, што мастацтва не мае межаў, таму не істотна, якой нацыянальнасці мастак, а яго галерэя ўважае толькі само мастацтва.

Мы працуем над галерэяй «Piwnica 62» усяго толькі год. Але правялі ўжо 20 вернісажаў, 20 выставаў. І працуем далей – пашыраем і развіваем нашу прастору. У самым пачатку, роўна год таму, мы шукалі мастакоў, а зараз мастакі шукаюць нас. На гэты год у нас ужо няма вольных тэрмінаў для выставаў. Пачалі ствараць каляндар на наступны год. Мастацтва не мае межаў, таму і мы не маем межаў. Для нас не мае значэння нацыянальнасць мастака, мы адкрытыя толькі для мастацтва.

Цалкам слухайце ў далучаным файле

Акрамя Анастасіі Моўчан у галерэі Piwnica62 адбыліся выставы такіх вядомых беларускіх мастакоў як Андрэй Радзівонаў і Элеанора Бубашкіна.

Беларускае Радыё Рацыя