BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Піт Паўлаў 7-га лістапада адзначыць дзень народзінаў канцэртам у Варшаве

Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў адзначыць свае народзіны 7-га лістапада канцэртам у Варшаве.

“Гэта будзе не толькі мая справаздача за апошні год, але і адмена іншага свята”, – распавёў артыст.

-Мы будзем адмяняць Кастрычніцкую рэвалюцыю. Усе ведаюць, у Расеі Кастрычніцкая рэвалюцыя адбывалася 7 лістапада. І мы больш ніколі не будзем святкаваць рэвалюцыю, будзем святкаваць мой дзень нараджэння. Будзе звычайны мой стэндап. Я буду расказваць пра сваё жыццё-быццё, паказваць вам новыя песні. Магчыма, мы яшчэ паспеем зрабіць прэзентацыю новай песні.

Імпрэза пройдзе ў клубе BeerStation Centrum (Lwowska, 17). Пачатак у 19:00.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя