Беларускі рок-музыка Піт Паўлаў сёння, 9 жніўня, у гадавіну выбараў і пратэстаў 2020-га прэзентуе кліп на кампазіцыю “Точыць”.

У цэнтры відэа – мірная рэвалюцыя і выступ артыста перад сілавымі структурамі.
Распавядае творца:
– На гэтым кліпе самы заўважны для мяне ўласна момант нашай рэвалюцыі, калі мяне вынесла на самы край, у гэты момант я быў хіба што самым заўважным чалавекам нашай рэвалюцыі на гэтыя тры хвіліны, дзякуючы таму, што нехта зняў відэа, выклаў яго вельмі аператыўна і яго ўсе ўбачылі. І плюс, там колькі людзей мяне бачыла, можа і тры тысячы чалавек адначасова, але зараз, каго б я ні сустрэў, кожны там быў, кожны мяне там бачыў, кожны стаяў побач, магчыма гэта іх асацыяцыя з відэа.
“У маім кліпе здымаліся найлепшыя людзі – сапраўдныя беларусы, якія змагаліся за свабоду. Ніякія артысты не змаглі б так сыграць”, – дадаў Піт Паўлаў.
Цяпер відэа можна ўбачыць на YouTube-канале творцы. Акрамя таго, музыка сёння, 9 жніўня, выступіць на шэсці, прысвечаным гадавіне выбараў у Беларусі. Пачатак падзеі – у 15:00 на пляцы Юзафа Пілсудскага.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






