Беларускі музыка Піт Паўлаў прэзентаваў кліп на кампазіцыю “Tu, tu-tu-tu, Tyt”.

“Гэта песня пра нас – тых, хто быў вымушаны пакінуць Радзіму, хто пракладае новыя маршруты, але сэрцам застаецца там, на Радзіме, і там, дзе ідзе вайна”, – кажа артыст. Нашаму радыё ён распавёў, як стваралася відэа:
– У мяне візуалізацыя натуральна была, што я хаджу па Варшаве. Гэтая песня менавіта пра паходы па Варшаве. Яна натхнёная маімі паходамі па Варшаве, шпацырамі звычайна начнымі. Але ідэя кліпа з’явілася, калі мастачка Святлана Баева намалявала вось гэтую вокладку, вось гэтую мапу Варшавы. Яна, напэўна, вельмі тонка адчула мой настрой і гэтай песні. Калі з’явілася гэтая мапа, адразу стала зразумела, як выглядае візуальна песня.
Рэжысёрам кліпа выступіў Яраслаў Хомчанка.
Убачыць кліп цяпер можна на YouTube-канале артыста: https://youtu.be/xo0EDVgZixU.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






