BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Піт Паўлаў прэзентаваў песню-гімн прымусовага выгнання на 8 сакавіка

Беларускі музыка Піт Паўлаў прэзентуе кампазіцыю “Tu, tu-tu-tu-tu, Тут”.

“Песня-гімн прымусовага выгнання, у якім рэзануе боль і надзея дзясяткаў тысячаў беларусаў. Яна – пра страчаную Радзіму і новыя маршруты, пра вясну і любоў сярод няпэўнасці, пра кроў сяброў, якая ўсё яшчэ ліецца зусім побач”, – распавядае артыст.

Нашаму радыё музыка патлумачыў, чаму прэзентацыя адбываецца ў Міжнародны жаночы дзень:

Я дзіця Савецкага Саюза. І я ўсё жыццё спрабаваў адмовіцца ад святкавання 8 сакавіка, таму што гэта проста 23 лютага па старым стылі, гэта нейкае няўцямнае саўдэпаўскае свята. Гэтае свята было супраць мяне. Але яно мяне нагнала тут. Я працаваў на польскай працы, і высвятлілася, што ўсе польскія жанчыны, якія зусім не камуністычныя, яны тым не менш чакаюць кветак, чакаюць віншаванняў.

Цяпер ствараецца візуальны шэраг на кампазіцыю. Над ім працуе мастачка Святлана Баева. “Вокладку для песні таксама прыдумала яна”, – дадаў Піт Паўлаў.

Цалкам матэрыяла:

Беларускае Радыё Рацыя